Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета правялі брыфінг для дыпламатаў у Варшаве, паведамляе прэс-служба Офіса палітыка. На сустрэчы прысутнічалі паслы Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Кіпра, Украіны і іншых краін – усяго больш за 30 дыпламатаў.
Падчас мерапрыемства лідар дэмсіл заклікала дыпламатаў больш за 30 краін спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў. Святлана Ціханоўская расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, заклікала да больш рашучых дзеянняў па іх вызваленні з прыцягненнем міжнародных арганізацый.
Палітык заклікала ўсе краіны садзейнічаць спрашчэнню працэдур легалізацыі для беларусаў: выдачы віз, відаў на жыхарства, статусаў міжнароднай абароны. Ціханоўская таксама адзначыла, што ўзоры новага беларускага пашпарта будуць гатовыя ў сакавіку, пасля чаго будуць накіраваныя звароты да ўрадаў краін з просьбай прызнаць іх.