Дзеці з садка №14 з польскай і беларускай выступілі на сцэне ў Беластоку

Выхаванцы дзіцячага садка №14 з польскай і беларускай мовамі навучання ў Беластоку ўпершыню выйшлі на вялікую сцэну.

Адбылося гэта падчас вечара праваслаўных Калядаў, які ладзіцца ўжо ў 42 раз. Пра падрыхтоўку і выступленні распавяла настаўніца, удзельніца калектыву “Світанак” Альжбета Рудчук:

– У гэтых дзетак гэта першае выступленне было. Мы з дзецьмі калісьці раней больш выступалі, гэтыя дзеці, якія сёння былі на сцэне, гэта дзеці пандэміі. Не было магчымасці, каб супольна дзесьці выступаць на сцэне. Рыхтаваліся ў перыяд перад Калядамі. Мы заўсёды рыхтуемся нягледзячы ёсць выступы ці не. Пачалі спяваць калядкі, даведаліся, што ёсць такая магчымасць, таму з радасцю паўдзельнічалі.

Цягам двух дзён на сцэне Падляшскай оперы і філармоніі выступіла больш за 15 калектываў, у тым ліку з Беластока, Васількова і Студзіводаў.

racyja.com