Зміцер Чэ пра падтрымку мастацкага асяроддзя

Падтрымка мастацкага асяроддзя, у тым творчая супраца і арганізацыя выстаў беларусаў у Нямеччыны ды Польшчы, вырашэнне пытання з беларускімі дакументамі, дапамога беларускім палітвязням ды іх сем’ям…

Такія тэмы ў прыярытэце для прадстаўніка беларускай дыяспары ў Нямеччыне, творцы Змітра Чэ, – распавёў ён:

– У нас далей ідзе праект, які ладзіцца рэзідэнцыяй беларускіх мастакоў, у нямецкіх і польскіх інстытуцыях. Развіваемся і будуем гэты культурніцкі мост паміж мастакамі Беларусі і мастакамі ў Еўропе, напрыклад Польшчы і Нямеччыны. Паразуменне, трансфармацыя, тое што адбываецца ў гэтыя цяжкія гады.

Беларус Зміцер Чэ дадаў, што ўласна ён больш зараз сканцэнтраваны менавіта на арганізацыі культурніцкай дзейнасці беларускай дыяспары ў Нямеччыне.

racyja.com