Затрыманне ўдзельнікаў беларускага рок-гурта Nizkiz паказвае, што зараз у Беларусі ніхто не ў бяспецы.
Такую думку выказала прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
-Я вельмі шаную ўсіх людзей, якія нягледзячы на поўнае ўсведамленне роўню рэпрэсій, застаюцца ў Беларусі. Мы разумеем, што, на жаль, зараз лідараў гурта будуць выкарыстоўваць дзеля таго, каб проста іх таксама знішчаць псіхалагічна. Адзіная магчымасць – гэта спыніць цалкам усе рэпрэсіі, выпусціць палітзняволеных і змяніць рэжым. Таму што гэты рэжым гандлюецца людзьмі, не бачыць вартасці чалавека, выкарыстоўвае людзей як зброю, як закладнікаў, як інструменты сваёй палітыкі. Для нас важны кожны чалавек.
“Мы будзем працаваць далей, каб кожны палітвязень апынуўся на свабодзе”, – дадала Аліна Коўшык.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле: