Беларусы адкрылі ў Варшаве рэстарацыю-дастаўку Jedna Milosc

Беларусы адкрылі ў Варшаве рэстарацыю-дастаўку Jedna Milosc.

“Усё пачалося з таго, што я ўзяўся ляпіць пяльмені дома, затым колькасць замоў павялічылася, таму і адкрылі рэстарацыю”, – распавёў заснавальнік і кіраўнік установы Іван Галкоўскі.

– Мы гатуем пяльмені, варэнікі, чабурэкі, сырнікі, галубцы.

РР: Чаму гэтае месца можа быць цікавым менавіта беларусам?

– Таму што мы прадстаўляем блюды нашай нацыянальнай кухні. Акрамя пяльменяў літаральна на наступным тыдні пачнём гатаваць дранікі, усімі любімыя. Гэта нашая беларуская кухня, якая дазваляе адчуваць сябе ў замежжы як дома.

“Акрамя таго, сёння ўпершыню мы гатуем безглютэваныя варэнікі. Таму нашая дзейнасць пашыраецца”, – распавёў Іван Галкоўскі.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, racyja.com