Французскі часопіс “Transfuge” 15 студзеня абвесціў пераможцаў сваёй прэміі зімовага літаратурнага сезону-2024. У намінацыі “лепшы еўрапейскі раман” перамагла кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі пад назвай “Крэмулятар”.
Уражаннямі падзяліўся сам аўтар, Саша Філіпенка:
– Я не вельмі ведаю таму, што я намінаваўся, я нават не ведаў нічога з тыдзень ці два таму. Мой французскі выдавец напісаў, што я атрымаў гэтую прэмію, што трэба будзе ехаць у Парыж. Першае, што падумаў, гэта жарт. Я выходзіў, атрымліваў, казалі, што беларускі аўтар і распавядалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Вядома, што 21-га студзеня ў Вільне адбудзецца паказ спектакля “Ціхары”. “Беларусь 2030. Суд у постапакаліпсісе” па творы Сашы Філіпенкі. А 2-3 лютага ў Берліне адбудзецца паказ спектакля “Крэмулятар”, пастаўленага па аднайменнай кнізе беларускага аўтара, якая прызнана “«”лепшым еўрапейскім раманам” за 2023 год.