У Варшаве адбыўся першы сольны канцэрт гурта Olia Shnip Band пры ўдзеле Варшаўскага Вольнага Аркестру. Выступ стаў вынікам музычнай рэзідэнцыі Дома Творцаў.
Распавядае спявачка Воля Шніп.
– Што датычыцца бэнда, то мы ўжо больш за паўгады робім гэту праграму, і аркестр да нас далучыўся. Было трохі нервова, усё атрымлівалася не так, як мы хацелі, але пару апошніх рэпетыцый мы трохі выдыхнулі, і цяпер мы з добрым сэрцам, што ўсё добра.
Усяго ў музычнай рэзідэнцыі прынялі ўдзел каля 20 артыстаў. Аўтары праекту – Воля Шніп і яе муж, былы палітвязень, экс-удзельнік гурта Irdorath Антон Шніп.