Падляшскі ваявода прызначыў беларуса ўпаўнаважаным па справах меншасцяў

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі прызначыў упаўнаважанага па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў на Падляшшы. Ім стаў прадстаўнік беларускай меншасці, дырэктар Праваслаўнага асяродка міласэрнасці “Элеос” – Марэк Масальскі.

У бліжэйшых планах новага ўпаўнаважанага – арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў меншасных арганізацый:

-Гэта вельмі каштоўна, што ваявода вырашыў выбраць упаўнаважаным асобу, звязаную з нацыянальнымі меншасцямі. У планах арганізаваць сустрэчу для прадстаўнікоў меншасцяў. Думаю, што гэтае спатканне адбудзецца вясной, у ваяводскай управе, каб усе прадстаўнікі змаглі выказаць свае чаканні, патрэбы, акрэсліць кірункі, у якіх мы павінны дзейнічаць. Чакаю сігналаў ад нацыянальных меншасцяў.

Кампетэнцыі ўпаўнаважанага ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў  уключаюць   каардынацыю дзейнасці органаў дзяржаўнай адміністрацыі, супрацьдзеянне парушэнням правоў прадстаўнікоў меншасцяў і дыскрымінацыі асоб, якія належаць да іх, падтрымка арганізацый і асацыяцый меншасцяў.

racyja.com