Беларуская сям’я наладзіла сваё жыццё ў Амерыцы

Сям’я Якушыкаў з Бярозы, якую мясцовыя ўлады ў свой час выжылі з горада, задаволена жыццём у Амерыцы. За 6 гадоў створаны бізнес па грузаперавозках, куплены новы “Лексус”. Дарослы сын працуе разам з бацькам, малодшы ходзіць у школу, жонка – хатняя гаспадыня.

За сваё новае жыццё сям´я вельмі ўдзячна Амерыцы, якая 6 гадоў таму прытуліла іх, гаворыць Вадзім Якушык:

 Я адпрацаваў некалькі гадоў кіроўцам, назбіраў грошай і купіў грузавыя аўтамабілі і змог адкрыць сваю грузавую кампанію. У мяне шэсць сваіх асабістых грузавікоў. Я не думаю, што ў Беларусі ў мяне атрымалася б зарабіць маёй працай за ўсё жыццё. Таксама ў нас ёсць і наш новы асабісты аўтамабіль. Амерыка дала нам магчымасць за невялікую працэнтную стаўку нават дазволіць сабе купіць новы аўтамабіль. Мы купілі “Лексус-джып”, які каштуе тут 98 000. Яны нам дазволілі купіць яго ў крэдыт, і мы штомесяц за яго выплочваем 890 даляраў.

Вадзім Якушык быў вымушаны з сям´ёй пакінуць краіну праз мясцовых чыноўнікаў. Яго сядзібу знішчылі сілавым метадам, нібы для забудовы пяціпавярховіка, Насамрэч, каб пабудаваць прамую дарогу ад катэджаў двум начальнікам на  цэнтральную вуліцу Бярозы. На руках у яго застаўся толькі дакумент аб арэндзе зямельнага ўчастка на 99 гадоў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

racyja.com