Гурт Irdorath намінаваны на прэмію Celtcast Fantasy Award у Нідэрландах

Музыкі з фолк-гурта Irdorath з песняй «Зорамі», напісанай у калоніі і якая выйшла пасля іх вызвалення, тройчы намінаваныя на прэмію ў Нідэрландах.

«Вау! Зорамі двойчы трапляе ў лонг-ліст прэміі Celtcast Fantasy Award у Нідэрландах! Усяго Irdorath намінаваўся тройчы: «Лепшае відэа», «Лепшая песня» і «Лепшае канцэртнае выступленне», — напісалі музыкі ў Instagram.

Нагадем, удзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта Irdorath затрымалі 2 жніўня 2021 года.

Пазней іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

budzma.org