Маляваныч у Батумі. Як прайшло навагодняе свята для маленькіх беларусаў

30 снежня ў шматфункцыянальнай прасторы «Аксяродак» прайшло дзіцячае мерапрыемства «Дзе жыве Новы Год». Яго вядоўца, акцёр Аляксандр Ждановіч (таксама вядомы як Маляваныч) распавёў дзецям пра калядныя традыцыі ў розных краінах свету, у тым ліку Грузіі.

Найбольш цікавай была пастаноўка батлейкі пра цара Ірада і нараджэнне Ісуса Хрыста. У батлейцы бралі ўдзел і дзеці: адзін хлопчык граў Ірада, пакуль іншыя дзяўчаты білі і ў бубны.

У пастаноўцы паказаныя чалавечыя заганы, барацьба дабра са злом. Усё гэта суправаджаецца спевамі анёла ў выкананні Маляваныча. У выніку перамагае дабро, на свет з’яўляецца Божы сын, што дае надзею на лепшае жыццё.

Ганна Бурштын, budzma.org