Выйшла кніга «Уводзіны ў філасофію» Уладзіміра Мацкевіча

Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла кнігу «Уводзіны ў філасофію» Уладзіміра Мацкевіча, заснаваную на цыкле лекцый, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму. Ідэі, разважанні і праблемы, якія прагучалі ў іх, шмат гадоў натхнялі тых, хто ставіць сабе задачу «Думаць Беларусь», і, нарэшце, стэнаграмы лекцый сталі кнігай.

«Введение в философию» Уладзіміра Мацкевіча — гэта «рэдкі для Беларусі і, у цэлым, для гэтага акадэмічнага жанру, прыклад філасофіі «ад першай асобы».

Аўтар не займае дыдактычную дыстанцыю, каб расказаць пра філасофію як сферу ведаў. Яго разважанне і ёсць арыгінальнае філасофстваванне, якое акрэслівае поле, мэты і ўмовы свайго існавання. Гэта і робіць кнігу займальнай і ў добрым сэнсе інтрыгуючай», — так адгукнулася пра кнігу доктар філасофіі Таццяна Шчытцова.

Кнігу можна набыць на сайтах Knihauka.com i Allegro.pl.

budzma.org