Фільм беларускай рэжысёркі Ксеніі Галубовіч I Made a Mistake Coming Here патрапіў на фестываль East Doc Forum, які пройдзе ў Празе з 24 па 30 сакавіка, піша citydog.io.
Ксенія Галубовіч — рэжысёрка і фатографка, выпускніца Акадэміі мастацтваў, былая супрацоўніца студыі «Летапіс» («Беларусьфільм»), супрацоўнічала з беларускімі незалежнымі рэдакцыямі. У ліпені 2021-га Ксенію затрымалі ў Мінску падчас здымак у дзіцячым хоспісе. Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус, а пасля допыту адпусцілі.
I Made a Mistake Coming Here — дакументальны фільм пра бежанцаў, які рэжысёрка пачала рабіць, калі на беларускіх межах з Літвой і Польшчай здарыўся мігранцкі крызіс. Гэты праект Ксенія робіць у супрацоўніцтве з французскім прадзюсарам Louis Beaudemont.
East Doc Forum прыдумалі ў 2001 годзе, і з таго часу фестываль стаў найбуйнейшым ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Пры падтрымцы фестывалю знялі ўжо больш за 300 дакументальных фільмаў.
budzma.org паводле citydog.io