У Дзень усіх закаханых гурт «NaviBand» на сваім ютуб-канале падзяліўся новай песняй.
«З Днём закаханых! Дзелімся з вамі адной з самых інтымных песень, якія мы выпускалі. Споведзь у вас на вачах. Адна песня, адзін кадр», — напісалі музыкі.
Таксама, музыкі нагадалі, што 25 мая ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 10-годдзю заснавання гурта.