«Калі ўва сне ўсерашся — разбагацееш!» Выйшаў беларускі народны соннік

У кракаўскім беларускім выдавецтве Gutenberg выйшла кніга «Беларускі народны соннік». Гэта праца маладой фалькларысткі Аліны Высоцкай (нар. 1990), якая жыве ў ЗША. Кніга напісаная цалкам у навуковым ключы: са спасылкамі, слоўнікам і архіўнымі крыніцамі.

«Калі ўва сне ўсерашся — разбагацееш!» Выйшаў беларускі народны соннік чытаць далей

Спявак Ілля Сільчукоў дэбютуе ў легендарным тэатры La Scala

Пра свой дэбют у знакамітым тэатры ў Мілане оперны і канцэртны барытон Ілля Сільчукоў напісаў у сваім Фэйсбуку: «Я вельмі рады абвясціць пра свой будучы дэбют у легендарным тэатры La …

Спявак Ілля Сільчукоў дэбютуе ў легендарным тэатры La Scala чытаць далей

Памерла дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША Марыя Дзямковіч

28 красавіка, на 94-м годзе жыцця, памерла мецэнатка і сапраўдная беларуская патрыётка Марыя Дзямковіч. Яна будзе пахаваная побач з бацькам у Чыкага.

Памерла дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША Марыя Дзямковіч чытаць далей

Як трэці прэзідэнт ЗША Джэферсан сябраваў з Тадэвушам Касцюшкам

У лістах двух вялікіх людзей зьмешваюцца пытаньні тагачаснай вялікай палітыкі з самымі звычайнымі справамі. Як высьвятляецца, абодва вялікія дзяржаўныя дзеячы былі беднымі і жылі ў крэдыт. Касьцюшка таму, што яго актывы былі замарожаныя ў Злучаных Штатах і ён увесь час прасіў Джэфэрсана своечасова выслаць яму адсоткі з капіталу. Джэфэрсан, нягледзячы на ​​велізарныя багацьці, назапашаныя ў зямлі і рабах, меў яшчэ большыя крэдытныя абавязальніцтвы.

Як трэці прэзідэнт ЗША Джэферсан сябраваў з Тадэвушам Касцюшкам чытаць далей

Беларуская мастачка паляціць на амерыканскі фестываль Burning Man са скульптурай у чамадане

Марыя Тарлецкая распавяла, што паспрабуе паказаць скульптуру ў Мінску, потым разбярэ яе на часткі, якія павінны змясціцца ў чамадан, прынамсі, ключавыя з іх — злучальныя вузлы, шрубы і гайкі. Астатнія фрагменты дакупяцца ў Сіэтле, далей твор трэба перавезці ў Неваду.

Беларуская мастачка паляціць на амерыканскі фестываль Burning Man са скульптурай у чамадане чытаць далей

Cа шклоўскай калёніі ў ЗША. Аповед палітвязьня з Ваўкавыска

Сям’я Фаміных – «сьвежыя эмігранты» у ЗША. Прывыкаюць да краіны і новага жыцьця. Аднак яшчэ да нядаўняга часу Алег і Наста былі палітвязьнямі і адбывалі пакараньне. Ён да гэтага часу перажывае псыхалягічны стан турэмнага сядзельца.

Cа шклоўскай калёніі ў ЗША. Аповед палітвязьня з Ваўкавыска чытаць далей

Святкаваньне дня волі ў Нью-Ёрку

У Нью-Ёрку галоўнае сьвяточнае мерапрыемства прайшло не 25, а 26 сакавіка і пачалося са службы ў саборы сьв. Кірылы Тураўскага, што на Атлянтык Авэню…

Святкаваньне дня волі ў Нью-Ёрку чытаць далей