Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»

«…Калі пасля таго, як у жніўні 2020 года збілі мужчын і выйшлі вашы жанчыны, нас гэта вельмі ўразіла. Гэта проста прыкавала нас да экранаў: тое, як гэтыя прыгожыя жанчыны ішлі з кветкамі па вуліцах…»

Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы» чытаць далей

«Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна

27 сакавіка беларускаму мастаку Захару Кудзіну споўнілася б 37 гадоў. У памяць пра яскравага і самабытнага аўтара беларускага сучаснага мастацтва 24 сакавіка ў Мінску ў галерэі DK адкрыецца выстава ягоных твораў — «Untitled».

«Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна чытаць далей

Францішак Аляхновіч – бацька беларускага тэатра, якога не любяць нашыя рэжысёры

Цікава, а колькі беларускіх тэатральных дзеячаў святкавалі ў гэтым месяцы 140-гадовы юбілей Францішка Аляхновіча, аднаго са стваральнікаў і гісторыкаў нацыянальнага тэатра, першага, хто пачаў рабіць на Беларусі сваё кабарэ, ставіць казкі з удзелам дзяцей і здзіўляць бескампраміснымі гарадскімі драмамі з жыцця інтэлігенцыі?

Францішак Аляхновіч – бацька беларускага тэатра, якога не любяць нашыя рэжысёры чытаць далей

Класкоўскі: «Кіслы лімон сваёй паразы ўлады ператвараюць у ліманад — нібыта трыумф сілавікоў»

«…Зачыстка — тэрмін з вайсковага лексікону, гэта звычайна знішчэнне рэшткаў ворага, а тут гаворка пра сваю ж краіну, сваіх грамадзян — то-бок, гэта вайна з уласным народам. Ад таго, што гэты тэрмін стаў будзённым, валасы дыбком — але такія нашы сённяшнія рэаліі…»

Класкоўскі: «Кіслы лімон сваёй паразы ўлады ператвараюць у ліманад — нібыта трыумф сілавікоў» чытаць далей

Сяргей Навумчык: Чаго чакаць дробнаму беларускаму чыноўніку ад прыходу Расеі?

«…Мяне заўсёды зьдзіўляе, калі пачынаюць разважаць пра беларускую намэнклятуру (будзем разумець пад гэтым тэрмінам цывільны чынавенскі апарат) як пра самастойную сілу. Якая нібыта вельмі ўплывовая і можа адыграць вырашальную ролю…»

Сяргей Навумчык: Чаго чакаць дробнаму беларускаму чыноўніку ад прыходу Расеі? чытаць далей

Вуліца “БНР” замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале

Палута Бадунова – добра вядома аматарам гісторыі, але, на жаль, не сярэднестатыстычнаму гомельцу. Чаму б не перайменаваць вул. Дзімітрава, што зараз носіць імя балгарскага камуніста, у вул. Бадуновай? Дый “Бадуноўскія лазні” гучыць не горш, чым “Дзімітраўскія”.

Вуліца “БНР” замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале чытаць далей

«Хачу, каб вас адправілі ва Украіну і там расхерачыла бомбай». Айцішніца распавяла пра здзекі ГУБАЗіКа

Дзяўчына распавяла, што так любіла сваю краіну, што гатовая была цярпець усё дзеля таго, каб выкупіць магчымасць жыць на сваёй радзіме. Але прысуд па крымінальнай справе прымусіў яе ўсё ж адважыцца на ад’езд.

«Хачу, каб вас адправілі ва Украіну і там расхерачыла бомбай». Айцішніца распавяла пра здзекі ГУБАЗіКа чытаць далей

Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Як паведамляюць праваабаронцы, нядаўна Плюшчава перавялі ў наваполацкую калонію № 1. Палітвязня затрымалі 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 КК (Паклёп) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) …

Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію чытаць далей

Паглядзіце на 8 месцаў Мінска, якія звязаны з гісторыяй БНР

Пяць гадоў таму ў гэтыя дні мы ўжо актыўна рыхтаваліся да святочнага канцэрта ля Опернага ў гонар #БНР100, а за цішотку з «Пагоняй» яшчэ не збівалі і не саджалі ў турму. Але ж у выніку гадоў «гістарычнай памяці» ды іншага «нацыянальнага адзінства» цяпер нават па-беларуску размаўляць не вельмі бяспечна.

Паглядзіце на 8 месцаў Мінска, якія звязаны з гісторыяй БНР чытаць далей