Гарадзенцам далі адказ на петыцыю за помнік Быкаву
Агулам пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек.
Гарадзенцам далі адказ на петыцыю за помнік Быкаву чытаць далей
Агулам пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек.
Гарадзенцам далі адказ на петыцыю за помнік Быкаву чытаць далей
У гонар 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава, ЕГУ аб’яўляе конкурс творчых прац на тэму: «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» .
Удзельнікі конкурсу змогуць раскрыць свой творчы патэнцыял, развіць крэатыўныя здольнасці, адчуць сябе студэнтамі ўніверсітэта. Акрамя таго, пераможцы і прызёры конкурсу (1-е, 2-е і 3-е месца) атрымаюць дадатковыя балы пры ўдзеле ў конкурсе партфоліё.
Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваю працу па адрасе contest@ehu.lt да 20 красавіка ўключна.
У лісце трэба пазначыць ПІБ, бягучае месца вучобы, краіну пражывання, а таксама праграму ЕГУ, на якую плануе паступаць удзельнік конкурсу. У працы неабходна пазначыць выбраны напрамак (падтэму) у рамках асноўнай тэмы (абітурыентам усіх праграм, за выключэннем праграмы «Візуальны дызайн»). Падтэма можа быць сфармулявана ўдзельнікам конкурсу, альбо выбрана з прапанаваных ніжэй.
У залежнасці ад выбранай праграмы навучання ўдзельнікам конкурсу прапануецца прадставіць наступныя творчыя работы:
Абітурыентам праграмы «Візуальны дызайн» – серыю з 2-3 калажаў на зададзеную тэму «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» . Работы могуць быць азагалоўлены па жаданні. Тэхніка стварэння прац, матэрыялы, скарыстаныя ў працы – на выбар удзельніка. Дазволена таксама выкарыстанне любых прыёмаў «digital painting», за выключэннем выкарыстання генератыўных ІІ-сэрвісаў. Дапушчальныя фарматы дасыланых малюнкаў: jpg, png, pdf;
Абітурыентам праграмы «Еўрапейская спадчына» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700) . Магчымыя напрамкі: творчасць і культурная спадчына, захаванне і перадача культурнай спадчыны, месцы памяці і лады жыцця;
Абітурыентам праграмы «Гісторыя» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: жыццё ў гістарычным кантэксце, гістарычная памяць і забыццё, асабісты вопыт і гістарычная перспектыва, нязручная праўда і адказнасць за мінулае;
Абітурыентам праграмы «Медыя і камунікацыя» – крэатыўны пост у сацыяльных сетках, або журналісцкага эсэ аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700), або відэа-ролік працягласцю да 1,5 хвілін па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове. Магчымыя напрамкі: этыка і адказнасць медыя, гуманізм і расчалавечванне ў СМІ, супрацьдзеянне маніпуляцыям і развіццё медыяпісьменнасці.
Абітурыентам праграмы «Права» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: права на жыццё і правы чалавека, этыка і прававая абарона жыцця, барацьба за зацвярджэнне і абарону агульначалавечых каштоўнасцей;
Абітурыентам праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: мараль і палітыка, аспекты глабальнай няроўнасці, інавацыі і жыццё, гуманітарныя наступствы войн і канфліктаў;
Абітурыентам праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра» прапануецца стварыць відэаэсэ, відэаперформанс або монаэцюд, у якім яны выкажуць свае думкі і пачуцці на па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» таксама працягласцю да 3 хвілін на рускай ці беларускай мовах. Магчымыя напрамкі: парадокс жыцця, бессэнсоўнасць і значнасць жыцця, натхненне са штодзённасці, імгненні страт і адкрыццяў. Праца павінна быць загружана на YouTube, а спасылка на ролік – прадстаўлена да ацэнкі разам з апісаннем;
Абітурыентам праграмы «Бізнес-эканоміка» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700 ). Магчымыя напрамкі: этычныя прынцыпы бізнес-рашэнняў, жыццё як галоўны капітал, лічбавыя інавацыі: шанец для развіцця або пагроза жыццю.
Атрыманыя работы ўдзельнікаў конкурсу будуць разглядацца спецыяльнай Камісіяй, у якую ўвойдуць вядучыя выкладчыкі праграм і эксперты ЕГУ.
Пры ацэнцы работ Камісія будзе надаваць асаблівую ўвагу:
адпаведнасці працы тэме конкурсу і аднаму з названых напрамкаў;
арыгінальнасці творчай задумы;
якасці кампазіцыйнага і/або графічнага выканання;
глыбіні зместу;
творчаму падыходу і пісьменнасці выкладу.
Пераможцы конкурсу будуць аб’яўлены 20 красавіка.
5 парад удзельнікам конкурсу творчых работ ЕГУ:
Абярыце падтэму (кірунак), якая вам блізкая і цікавая. Гэта дапаможа вам напісаць больш шчырую і глыбокую працу.
Старанна прадумайце структуру / кампазіцыю працы. Ваша праца павінна быць добра арганізавана і лёгка чытацца.
Выявіце свой творчы патэнцыял і арыгінальнасць. Не бойцеся эксперыментаваць з фарматам і стылем.
Надасце ўвагу пісьменнасці і чысціні выканання. Нядбайнасць выканання і памылкі могуць негатыўна паўплываць на ўражанне ад вашай працы.
Не зацягвайце з выкананнем задання. Ацэніце сваю працу перад адпраўкай і ўзмацніце яе, калі запатрабуецца.
Не звяртайцеся да дапамогі генератыўных ІІ-сэрвісаў і запазычанняў. На конкурс прымаюцца толькі аўтарскія працы, зробленыя канкурсантамі.
Поспехаў!
Чаму менавіта Васіль Быкаў стаў першым беларускім пісьменнікам, які праславіўся за межамі Беларусі? За што сябе дакараў? Чаму, нягледзячы на вялікую славу, быў сабой незадаволены?
Васіль Быкаў і яго таямніца чытаць далей
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.
Беларусаў запрашаюць да ўдзелу ў дыктоўцы да Дня роднай мовы. Тэкст прысвечаны 100-годдзю Васіля Быкава чытаць далей
Экспазіцыю да 100-годдзя народнага пісьменніка планавалі паказваць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 5 мая, але перадумалі. Яна пратрымалася толькі 10 дзён. Згарнулі яе 5 лютага. Пра гэта стала вядома …
Выставу да юбілею Быкава згарнулі праз 10 дзён пасля адкрыцця чытаць далей
Да 100-годдзя Васіля Быкава ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». На выставе дэманструюцца фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення …
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву чытаць далей
19 чэрвеня 2024 года спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава. З гэтай нагоды Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да беларусаў з заклікам шырока адзначыць гэтую дату «ды прадэманстраваць нашую еднасьць у абароне нацыянальных каштоўнасьцяў». «Быкаў …
Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-гадовы юбілей Васіля Быкава чытаць далей
19 чэрвеня з нагоды 99-й гадавіны з дня нараджэння Васіля Быкава выйшаў чарговы выпуск на канале CHADANOVIČ, прысвечаны, бадай, самаму вядомаму ў свеце і самаму перакладанаму на розныя мовы беларускаму пісьменніку і яго мастацкай аўтабіяграфіі «Доўгая дарога дадому». У новым …
Васіль Быкаў: як застацца сумленным беларускім чалавекам і пісьменнікам чытаць далей
На адкрыццё Музея-сядзібы Васіля Быкава ў Бычках, прымеркаванае да 80-годдзя народнага пісьменніка, мы адчайна спазняліся. Мы – гэта Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, літаратуразнаўца Сяргей Шапран і аўтар гэтых радкоў. Прычына спазнення папахвала містыкай.
Годная сястра свайго вялікага брата чытаць далей