Буйная авіякампанія ў ЗША выкарыстала фотаздымак беларускі для вокладкі свайго часопісу

Беларуская журналістка Юлія Матузава зараз жыве ў Малазе (Гішпанія). Ужо больш за год яна займаецца фатаграфіяй. Хоббі для душы стала нагодай для нечакнага супрацоўніцтва. Яе фотаздымкамі зацікавілася буйная амерыканская авіякампанія. Юліі прапанавалі супрацу і вынік не заставіў сябе доўга чакаць.

Буйная авіякампанія ў ЗША выкарыстала фотаздымак беларускі для вокладкі свайго часопісу чытаць далей

Беларускі свабодны тэатр намінавалі на найвышэйшую тэатральную ўзнагароду Вялікабрытаніі

Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» прынесла Беларускаму свабоднаму тэатру намінацыю на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру. Тэатр вылучалі на прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «Выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве».

Беларускі свабодны тэатр намінавалі на найвышэйшую тэатральную ўзнагароду Вялікабрытаніі чытаць далей

Творы Вальжыны Морт і Евы Вежнавец выдадуць па-польску

Цяпер вам будзе што падарыць сваім польскамоўным сябрам! Выдавецтва «Пфляўмбаўм» заключыла дамовы на польскую ліцэнзію на творы беларускіх аўтарак Вальжыны Морт і Евы Вежнавец.

Творы Вальжыны Морт і Евы Вежнавец выдадуць па-польску чытаць далей

Стала вядомая праграма анлайн-святкаванне Дня Волі

Каманда БНР100 ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі. Для гэтага запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна» — усё пачнецца а 19:00 па Мінску. Ужо зараз можна зайсці на ютуб і паставіць сабе нагадванне, …

Стала вядомая праграма анлайн-святкаванне Дня Волі чытаць далей

У Стакгольме пачалі выкладаць беларускую мову

У сталіцы Швецыі днямі распачала працу першая школьная група па вывучэнню беларускай мовы. Праграма для яе была адмыслова створаная муніцыпальнымі школамі горада пры ініцыятыве Асацыяцыі беларусаў Швецыі. 

У Стакгольме пачалі выкладаць беларускую мову чытаць далей

Трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе ў Празе

23-24 сакавіка ў  Празе пройдзе Трэцяя канферэнцыя беларусаў свету. Форум ладзяць  Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычных сіл у Чэхіі і Народныя амбасады.  Гэтым разам, па словах арганізатараў, у цэнтры ўвагі будзе  патэнцыял беларускай супольнасці за мяжой.

Трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе ў Празе чытаць далей

Маўклівая акцыя памяці Лізы прайшла ў Беластоку

Каля 30 чалавек прыйшлі ўвечары 6 сакавіка на цэнтральную плошчу Беластока, Рынак Касцюшкі, каб правесці маўклівую акцыю памяці беларускі Лізы, якая была згвалтавана ў ноч на 25 лютага ў цэнтры Варшавы, а пазней памерла ў шпіталі. 

Маўклівая акцыя памяці Лізы прайшла ў Беластоку чытаць далей