У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — «Poetická reportáž» Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады вершаў паэта на чэскую мову.
«З 2020 года збіраліся чэшскія пераклады, пакуль іх не сабралася дастаткова. Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для мяне зрабіла Марцыя Патон. У зборнік увайшлі абраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу», — напісаў Дзмітрый Строцаў на сваёй старонкі ў Фэйсбук.
Прэзентацыі «Poetická reportáž» пройдуць 12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе. У траўні кніга будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы «Свет кнігі».