У аўдыёфармаце выйшла кніга Ганны Янкуты «Марта і яе мара пра снег»

«Кніжны Воз» гучна завяршае Калядную серыю 50-тым выданнем! Так выйшла, што гэта ўжо трэцяя запар юбілейная публікацыя Ганны Янкуты.

Адкуль бярэцца снег? І чаму бываюць панылыя бясснежныя зімы? Ці магчыма пераадолець шэрасць і нуду, а тым больш, справіцца з прыроднымі катаклізмамі, калі ты — дзяўчынка на вазку?

Гераіня кнігі «Марта і яе мара пра снег» разам з сябрамі кідае выклік невядомым зладзеям і пераконваецца, што смеласць і рашучасць прыводзяць да неверагодных вынікаў.

Фрагмент запісаны з дазволу выдавецтва Papury.bel, у якім кніга выйшла ў 2020 годзе.

«Марта і яе мара пра снег» Ганна Янкута. Слухаць тут.

Ілюстратарка — Лілія Давыдоўская

Чытала — Крысціна Дробыш

Музыка — Аляксандра Грахоўская

Апрацоўка гуку — Яўген Дзячэк

Запісана ў студыі — Everestmedia

budzma.org