У выдавецтва hochroth Minsk з’явіўся свой сайт — minsk.hochroth.eu. Навіной у сацсетках падзяліўся паэт і выдавец Дзмітры Строцаў. На адмысловай старонцы можна даведацца пра аўтараў і выдадзеныя кнігі, але галоўнае ўсе выдадзеныя паэтычныя зборнікі можна купіць.

“У ім [сайце] яшчэ ёсць недаробкі, але карыстацца ўжо можна. Усё роўна дапрацоўвацца і папаўняцца будзе няспынна, па меры з’яўлення новых кніг. Заходзьце, калі ласка, на сайт, знаёмцеся, чытайце і замаўляйце кнігі”,піша Дзмітрый Строцаў і дзякуе ўсім, хто працаваў і працуе над інтэрнэт-старонкай.

Сайт працуе на дзвюх мовах: беларускай і ангельскай.

Выдавецтва hochroth Minsk было заснавана як аддзяленне нямецкага выдавецтва Hochroth Verlag і паўстала ў выніку пераследу ўладамі незалежных выдаўцоў у Беларусі. Hochroth Minsk публікуе у асноўным сучасных беларускіх паэтаў: тых, хто жыве ў Беларусі і тых хто, быў вымушаны з’ехаць з краіны. З моманту стварэння выдавецтва ўжо выйшлі зборнікі вершаў на беларускай, рускай, польскай, а таксама на ідышы. Таксама надрукаваныя пераклады на некаторыя еўрапейскія мовы.

Кнігі hochroth маюць адзіны дызайн, вырабляюцца паштучна метадам мануфактуры, кожны асобнік пранумараваны.

Апошняй кнігай, што пабачыла свет у выдавецтве, стаў зборнік вершаў Віктара Жыбуля “Аранжавы”, пра які пісаў Bellit.info. Таксама на нашым сайце можна сачыць за навінкамі выдавецва па тэгу hochroth-minsk.

bellit.info