Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, які працуе ў Вільні, запрашае абітурыентаў да паступлення на новую бакалаўрскую праграму пад назвай «Гісторыя». Тэрмін навучання — 4 гады на вочнай форме навучання.
Кажа адзін са стваральнікаў праграмы, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі:
– Ужо ідзе прыняцце дакументаў на праграму, якую мы зараз імкнемся запусціць у ЕГУ, – беларускую праграму па гісторыі. У першую чаргу яна разлічаная на беларусаў, пытанне грамадзянства не з’яўляецца абмежаваннем. Сабралі лепшых беларускіх навукоўцаў у кааперацыі з Прынстанскім універсітэтам, украінскімі калегамі, з Цэнтрам гарадской гісторыі ў Львове. Мы хацелі б, каб праграма па гісторыі была беларускамоўнай у сваім базісе і дадатковай мовай была б ангельская мова.
Падаць дакументы на праграму «Гісторыя» можна праз сайт ЕГУ да 10-га ліпеня. Асноўны змест гістарычнай праграмы — гісторыя рэгіёну ад Балтыйскага да Чорнага мора. Дадаткова будуць курсы з сусветнай гісторыі, а таксама глабальная гісторыя і кліматычная гісторыя.
Падрабязней пра праграму ЕГУ «Гісторыя» тут.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: