Раман «Марсіянін» Эндзі Уіра з’явіцца па-беларуску

У верасні гэтага году раман «Марсіянін» Эндзі Уіра выйдзе ў перакладазе на беларускую мову і адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і ў якасці аўдыякнігі, паведамляе Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы (АБА) на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Верасень — час ня толькі капаць бульбу але й чытаць, як нехта вырошчвае бульбу… на Марсе!

Сябры, мы радыя вам паведаміць, што ўжо зусім хутка, у верасьні, «Марсіянін» Эндзі Ўіра выйдзе па-беларуску…», — напісала АБА.

Пераклад і выданьне гэтага бэстсэлера сусьветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg Publisher і праекта Audiobooks.by Беларускія аўдыякнігі.

Інфармацыя пра дату рэлізу, і як набыць кнігу ў любым зручным для вас фармаце, з’явіцца неўзабаве.

budzma.org