Выдавецтва Audiobooks выпусціла адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяспектакль “Нікому я гэтага не казала” — гэта спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай, яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920—30-х гадоў.
Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага мала ведалі пра жыццё і лёс Н.В. — Наталлі Вішнеўскай — адной з найярчэйшых зорак паэтычнага Менску 1920—30-х гадоў. Кніга яе эпісталярнай спадчыны і вершаў “Неба мнагавокае”, укладзеная паэтам і літаратуразнаўцам Віктарам Жыбулем, выйшла ў 2023 годзе ў жаночай выдавецкай ініцыятыве “Пфляўмбаўм”. Паводле кнігі на заказ выдавецтва “Пфляўмбаўм”
Рэжысёркі Святлана Бень і Інга Лізянгевіч стварылі аўдыёспектакль.
Агучылі Алена Зуй-Вайцяхоўская, Дзмітрый Строцаў, Святлана Бень, Тамара Кабяк, Максім Кульша, Ігар Лізянгевіч і Аляксандр Маўчанаў
Таксама можна паслухаць тут: Kobo, Castbox, Apple Podcasts, Google Play Books (не працуе ў Беларусі), Apple Books (толькі ў ЗША), Spotify Audiobooks (толькі ў ЗША).