Скарынаўская бібліятэка ў Лондане адраджае заняткі ў нядзельнай беларускай школцы

Пра гэта напісана на старонцы Скарынаўскай бібліятэкі ў Фэйсбук.

«У нас цудоўная навіна — мы адраджаем нядзельную беларускую школку. Заняткі будуць праходзіць раз на 2-3 тыдні ў бібліятэцы. Мы будзем маляваць, майстраваць, сьпяваць, гуляць, бегаць, скакаць (таксама і ў садзе!)… каб у гульнявай форме дзеткі вучылі новыя словы і далучаліся да беларускай культуры.

Першы ўрок пройдзе ў суботу, 18 сакавіка. Абвестку з дэталямі апублікуем пазьней.

Калі ласка, напішыце нам, калі вашыя дзеткі жадаюць да нас далучыцца. Мы таксама шукаем дарослых валянтэраў, якія хацелі б нам дапамагаць з арганізацыяй заняткаў», — напісана на старонцы бібліятэкі.

budzma.org