Другую кнігу з серыі пра прыгоды ката Шпрота цяпер можна паслухаць

Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.

«Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне».

Упершыню кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2020 годзе.

Паслухаць кнігу Ганны Янкуты «Кот Шпрот і зніклы мышамабіль» можна тут.

Ілюстрацыі — Лілія Давыдоўская 

Чытае — Мікалай Стонька і Крысціна Дробыш 

Музыка — Аляксандра Грахоўская 

Рэдактарка запісу — Крысціна Дробыш

Апрацоўка гуку — Дзмітрый Фрыга

Запісана ў everestmedia.

budzma.org