
Экс-палітвязень будзе прэзентаваць сваю кнігу «Беларусь — гэта святое».

«Лондан. У Брытанскім парламенце вялікая міжнародная канферэнцыя па Беларусі.
А заўтра — сустрэча з беларускай дыяспарай і прэзентацыя кнігі «Беларусь — гэта святое». Запрашаю беларусаў Вялікабрытаніі — 5 чэрвеня а 18:30, Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Rd N12 8HS)», — напісаў Павел у сваім фэйсбуку.
У кнізе «Беларусь — гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, што Павел маляваў у турмах і калоніі свайму сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.
«Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася. Буду рады бачыць на сустрэчы ўсіх, з кім сябрую пакуль толькі ў сацыяльных сетках — каб, як кажуць, развіртуаліцца», — пісаў Павел Севярынец.
