11 траўня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт зладзіў анлайн-сустрэчу з нашым супрацоўнікам з Прагі Янам Максімюком, піша czasopis.pl.
Ён прэзентаваў студэнтам сваю навейшую кнігу на падляскай мове „Trava zabytia”, у якую ў асноўным увайшлі яго нарысы з мінулага, якія пад такім загалоўкам апублікаваў нейкі час у „Ч”.
– Можа быць народ, у якога не адна нацыянальная мова, а дзве, а часам можа і тры, – лічыць наш сябра. – На падляскай мове гавораць людзі, якія ідэнтыфікуюць сябе беларусамі, украінцамі або палякамі. І ёсць такія, што ўвогуле не ідэнтыфікуюць сябе па нацыянальнасці – кажуць, што яны праваслаўныя.
Ян Максімюк сказаў студэнтам, што падляская мова яшчэ жывая на Падляшшы, але яна паступова памірае.