Выйшла аўдыяверсія «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага

Раман класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары» быў напісаны ў 1931 годзе, але пабачыў свет толькі ў 1963 годзе. Зараз яго можна паслухаць на Audiobooks.by.

Пасля арышту і расстрэлу Максіма Гарэцкага па прысудзе «тройкі» НКВД у 1937 годзе ўсе ягоныя творы былі забароненыя. Толькі пасля рэабілітацыі ў 1957 годзе ягоная літаратурная спадчына паступова пачала адкрывацца шырокаму колу чытачоў.

«Віленскія камунары» цікавыя найперш сваёй дакументальнасцю і дакладнасцю адлюстравання жыцця беларусаў падчас гістарычных катаклізмаў пачатку XX стагоддзя.

Гэта першая аўдыякніга, якую Audiobooks.by запісаў на ахвяраванні падпісчыкаў праекта. Агучыў твор Віталь Краўчанка.

budzma.org