Як жыве беларуская дыяспара ў Лондане?

Лондан, ілюстрацыйны здымак. Аўтар: Italo-Europeo

Сустрэчы з Святланай Ціханоўскай, узняццё пытання з працягласцю і важнасцю беларускіх дакументаў, пошук сілы на новыя актыўнасці ў эміграцыі.

Такімі падзеямі і думкамі зараз насычанае жыццё беларусаў у Вялікабрытаніі, – распавяла беларуска Таццяна Найдзен:

— У Лондане ёсць беларуская суполка, якая складаецца з беларусаў старой фармацыі і зусім сучасных беларусаў. І яны перыядычна зліваюцца, разыходзяцца, размаўляюць паміж сабой, разыходзяцца, таму што вельмі розныя, і ва ўсіх усё роўна застаецца адна агульная ідэя – гэта Вольная Беларусь. Наяўнасць гэтай суполкі дапамагае людзям адчуваць сябе нейкімі адзінымі, нейкімі агульнымі, не самотнымі. Зразумела, што ўсе страшэнна стаміліся ад гэтай бясконцай гісторыі з рэпрэсіямі, з тым, што лепш не становіцца. Магчыма, становіцца нават горш, але лепш дакладна не становіцца.

Таццяна Найдзен перакананая, што беларусам зараз варта не губляць веры ў тое, што праз нейкі час на радзіме ўсё зменіцца да лепшага. У той жа час не ставіць дэдлайнаў, калі менавіта зменіцца ўлада, а проста варта дзейнічаць, каб гэта наблізіць.

racyja.com