У Берліне выйшла новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі «Нічога нястрашна» беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. Пра выхад кнігі паведаміў аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«У Берліне ў выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніжка маіх апошніх вершаў. Акрамя трох тэкстаў усе яны напісаныя пасля 24.02.24, але і гэтыя тры таксама пра вайну і яе прадчуваньне…», — напісаў Сяргей Прылуцкі.

Прэзентацыя кнігі вершаў «Нічога нястрашна» адбудзецца ў Вільні 18 лютага падчас фестывалю «Вершы на асфальце».

У новую кнігу Сяргея Прылуцкага ўвайшлі сярод іншага паэтычныя лісты сыну паэта Адаму. «Першы з лістоў Адаму быў напісаны ў сакавіку 2021 году, другі — у студзені 2022-га. РПЦ — у ліпені 2019-га. І яны цалкам апісваюць тое, што адбываецца зараз, — расказвае паэт у фэйсбуку і дадае падзякі. — Дзякуй дарагім Дзмітрыю Строцаву за выданьне, Кацярыне Пікірэні за малюнак і Наталлі Русецкай за рэдактуру. І, галоўнае, украінскаму войску, што яшчэ жывы і маю магчымасьць пісаць гэты пост», — адзначыў паэт.

budzma.org