«Вы можаце сабе ўявіць, каб у Беларусі звычайнаму мужыку сказалі: на, бяры, няхай гэты аўтамат Калашнікава паляжыць у цябе?»

«…У выпадку небяспекі ў беларускіх рэаліях ёсць каманда «па вертыкалі». Калі яе няма, старшыня райвыканкаму і ваенны камісар гораду сядуць і нічога не будуць рабіць, таму што быць ініцыятыўным страшна…»

«Вы можаце сабе ўявіць, каб у Беларусі звычайнаму мужыку сказалі: на, бяры, няхай гэты аўтамат Калашнікава паляжыць у цябе?» чытаць далей

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў — пісьменніцы Святланы Алексіевіч (якая была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе) і праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага (яго ўганаравалі прэміяй міру ў мінулым 2022 годзе). …

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў чытаць далей

Яраслаў Раманчук: Сем смяротных грахоў сучаснай эканомікі

«…Расійская вайна ва Украіне дае шанец на сістэмную перазагрузку ўсяго свету. Перамога Украіны адкрые вакно магчымасці на вылячэнне розуму, абнуленне навукі знявагі, узмацненне здаровага сэнсу і асуджэнне халявы пажадлівасці. Перамога Украіны — гэта другі шанец пахаваць смуродны, заразны прывід камунізму. У 1990-я гады яго не пахавалі, а толькі перазагрузілі, адзелі ў новыя апраткі…»

Яраслаў Раманчук: Сем смяротных грахоў сучаснай эканомікі чытаць далей

Унія: раскол ці еднасць? Распавядаем пра грэка-каталікоў у Беларусі і Украіне ў гістарычным серыяле «Трызуб і Пагоня»

Што такое Уніяцкая (Грэка-Каталіцкая) Царква і навошта яна спатрэбілася? Ці атрымалася ў межах Уніі аб’яднаць Захад з Усходам, праваслаўную і каталіцкую традыцыі? За што быў забіты Язафат Кунцэвіч? Чаму маскоўскім уладам ва ўсе часы карцела — любым коштам — знішчыць Унію?

Унія: раскол ці еднасць? Распавядаем пра грэка-каталікоў у Беларусі і Украіне ў гістарычным серыяле «Трызуб і Пагоня» чытаць далей

У Кіеве з’явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

На пасяджэнні 23 сакавіка Дэпутаты Кіеўскай гарадской рады перайменавалі яшчэ 16 тапонімаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і савецкім мінулым.

У Кіеве з’явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча чытаць далей

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

Беларускія палітычныя эмігранты заснавалі і ўтрымліваюць у Варшаве «Дом уцекача», каб дапамагаць сваім землякам-беларусам, якія змушаныя ратавацца ў Польшчы ад гвалту і рэпрэсій на радзіме. А таксама – украінцам, якія ўцякаюць ад вайны пасля ўзброенага нападу Расеі.

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў чытаць далей

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Асноўная тэматыка – што ж насамрэч адбываецца ў Беларусі. Аўтарка ідэі праекта – мастачка Віялета Майшук, а дапамагае ёй ствараць анлайнавую пляцоўку актывіст, з якім яны ў 2020 годзе вымушаныя былі праз палітычны пераслед рэлакавацца з Гомеля, Дзмітрый Лукомскі.

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія чытаць далей

У Беларусі набірае прагляды Backstage — драфт медыя пра беларускае незалежнае кіно

Праект нарадзіўся ў выніку супрацы беларускага журналіста Паўла Пяцько і ўкраінскага маркетолага Яны Барысавай. Яны пасябравалі ў Кіеве, калі пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі, Павел з’ехаў ва Украіну.

У Беларусі набірае прагляды Backstage — драфт медыя пра беларускае незалежнае кіно чытаць далей

Ян Баршчэўскі. Стваральнік тутэйшай готыкі

На першы погляд занятак такі можа падацца безсэнсоўным — ну казкі і казкі, або песні. Для чаго іх збіраць? Але насамрэч тут ёсць важны момант — акурат усе гэтыя рэчы і фармуюць нацыю, а не пафасныя гімны, хваласпевы ці пракламацыі.

Ян Баршчэўскі. Стваральнік тутэйшай готыкі чытаць далей

Ва Украіне запусцілі бот для дапамогі беларусам у легалізацыі

Ва Украіне заснавалі бот для дапамогі ў легалізацыі беларусаў у гэтай краіне. Беларусы, якія сутыкнуліся з праблемамі падчас атрымання дакументаў, могуць цяпер звярнуцца да бота і праз яго атрымаць патрэбную дапамогу і кансультацыі.

Ва Украіне запусцілі бот для дапамогі беларусам у легалізацыі чытаць далей