Творы Вальжыны Морт і Евы Вежнавец выдадуць па-польску

Цяпер вам будзе што падарыць сваім польскамоўным сябрам! Выдавецтва «Пфляўмбаўм» заключыла дамовы на польскую ліцэнзію на творы беларускіх аўтарак Вальжыны Морт і Евы Вежнавец.

Творы Вальжыны Морт і Евы Вежнавец выдадуць па-польску чытаць далей

Стала вядомая праграма анлайн-святкаванне Дня Волі

Каманда БНР100 ладзіць вялікае анлайн-мерапрыемства, каб адсвяткаваць Дзень Волі разам з роднымі, сябрамі і блізкімі. Для гэтага запланаваная трансляцыя на YouTube-канале «Годна» — усё пачнецца а 19:00 па Мінску. Ужо зараз можна зайсці на ютуб і паставіць сабе нагадванне, …

Стала вядомая праграма анлайн-святкаванне Дня Волі чытаць далей

У Стакгольме пачалі выкладаць беларускую мову

У сталіцы Швецыі днямі распачала працу першая школьная група па вывучэнню беларускай мовы. Праграма для яе была адмыслова створаная муніцыпальнымі школамі горада пры ініцыятыве Асацыяцыі беларусаў Швецыі. 

У Стакгольме пачалі выкладаць беларускую мову чытаць далей

Трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе ў Празе

23-24 сакавіка ў  Празе пройдзе Трэцяя канферэнцыя беларусаў свету. Форум ладзяць  Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычных сіл у Чэхіі і Народныя амбасады.  Гэтым разам, па словах арганізатараў, у цэнтры ўвагі будзе  патэнцыял беларускай супольнасці за мяжой.

Трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету пройдзе ў Празе чытаць далей

Маўклівая акцыя памяці Лізы прайшла ў Беластоку

Каля 30 чалавек прыйшлі ўвечары 6 сакавіка на цэнтральную плошчу Беластока, Рынак Касцюшкі, каб правесці маўклівую акцыю памяці беларускі Лізы, якая была згвалтавана ў ноч на 25 лютага ў цэнтры Варшавы, а пазней памерла ў шпіталі. 

Маўклівая акцыя памяці Лізы прайшла ў Беластоку чытаць далей

Паліна Дабравольская: «У Купалаўскім я адчувала атмасферу вялікай фабрыкі, дзе акторы — найменшыя вінцікі ў сістэме»

Паліна Дабравольская — акторка і тэатральная рэжысёрка, якая яшчэ і спявае пад псеўданімам CHORNABROVA. Паліна з тых творцаў, якія заўсёды даследавалі розныя спосабы ўзаемадзеяння ў творчасці. У 2020 годзе яна разам са сваёй сям’ёй эмігравала ў Польшчу.

Паліна Дабравольская: «У Купалаўскім я адчувала атмасферу вялікай фабрыкі, дзе акторы — найменшыя вінцікі ў сістэме» чытаць далей

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў Сіэтле, патрэбна дапамога

Воля Дземка — беларуска, прадзюсарка і рэжысёрка, якая зараз жыве ў Сіэтле (ЗША). Гэта яна зняла фільм пра народныя беларускія песні, сабрала цудоўную калекцыю народнага адзення, стварыла каталог «Беларусі строй» і вялікі альбом «Традыцыйныя строі Беларусі». Апошнія некалькі гадоў Воля змагаецца з рэдкім імунным захворваннем. Зараз Волі зноў патрэбна дапамога.

Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў Сіэтле, патрэбна дапамога чытаць далей