Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць сонца» па-беларуску, а таксама пра беларускага пабраціма дзядулі Хэма Тодара Кляшторнага і паэму «Калі асядае муць». Адкуль Хэмінгуэй …

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча чытаць далей

Што вы ведаеце пра Беларускую місію ў Берліне?

Адну з важнейшых роляў у знешнепалітычнай дзейнасці БНР адыграла яе Надзвычайная місія ў Берліне. Яна на працягу амаль сямі гадоў (1919–1925) у складаных умовах годна прэзентавала Беларусь і ў той жа час з’яўлялася адным з галоўных цэнтраў БНР па каардынацыі дзейнасці беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой.

Што вы ведаеце пра Беларускую місію ў Берліне? чытаць далей

Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Як паведамляюць праваабаронцы, нядаўна Плюшчава перавялі ў наваполацкую калонію № 1. Палітвязня затрымалі 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 КК (Паклёп) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) …

Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію чытаць далей

Паглядзіце на 8 месцаў Мінска, якія звязаны з гісторыяй БНР

Пяць гадоў таму ў гэтыя дні мы ўжо актыўна рыхтаваліся да святочнага канцэрта ля Опернага ў гонар #БНР100, а за цішотку з «Пагоняй» яшчэ не збівалі і не саджалі ў турму. Але ж у выніку гадоў «гістарычнай памяці» ды іншага «нацыянальнага адзінства» цяпер нават па-беларуску размаўляць не вельмі бяспечна.

Паглядзіце на 8 месцаў Мінска, якія звязаны з гісторыяй БНР чытаць далей

Экспертку Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі

17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд Таццяне Кузінай, паведамляюць праваабаронцы. Яе абвінавацілі па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) …

Экспертку Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі чытаць далей

Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»

Як так здарылася, што нідзе ў свеце не аказалася трыадзіных народаў, а ў расійскай свядомасці раптам з’явіўся, чаму нават у Празе прыходзіцца абараняць Скарыну і да чаго можа прывесці «вайна гісторый»?

Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі» чытаць далей

Сілавікі робяць рэйды па кватэрах вайскоўцаў, якія заявілі пра сваю антываенную пазіцыю

«…Яны былі неверагодна ветлівымі. Тлумачылі, што нам усё даравалі. Маўляў, скажыце дзецям, каб яны вярталіся, вам тут цяжка без іх. Ну, пасядзіць годзік, нічога. Ні ордэра, ні пратакола…»

Сілавікі робяць рэйды па кватэрах вайскоўцаў, якія заявілі пра сваю антываенную пазіцыю чытаць далей

Хто і як катаваў пратэстоўцаў на Акрэсціна 9-14 жніўня 2020 года? — расследаванне

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падрыхтаваў расследаванне «Вы здохнеце тут. Вязні Акрэсціна сведчаць» пра масавыя катаванні, якія адбываліся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў 9-14 жніўня 2020 года.

Хто і як катаваў пратэстоўцаў на Акрэсціна 9-14 жніўня 2020 года? — расследаванне чытаць далей

Ці гатовыя беларусы да рэформаў? Не хочуць нічога мяняць толькі 3%!

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: «Я пакуль не буду рабіць далёка ідучых высноў і з гэтых даных, і з аналізу астатніх пытанняў глыбінных інтэрв’ю. Пакінем гэта для спецыяльнай прэзентацыі. Адзначу толькі, што агульнае ўражанне пра беларусаў як пра «памяркоўную» нацыю, якой трэба адразу добра падумаць, а толькі потым рабіць, у мяне толькі ўмацавалася».

Ці гатовыя беларусы да рэформаў? Не хочуць нічога мяняць толькі 3%! чытаць далей