Польскі студэнт: «Беларусь і беларуская мова сталі маім жыццём…»

Як паляк вучыцца на факультэце беларускай філалогіі ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча і адкуль у яго зацікаўленасць беларусамі, іх мовай і культурай.

Польскі студэнт: «Беларусь і беларуская мова сталі маім жыццём…» чытаць далей

«Дапамагаеш людзям і атрымліваеш ад гэтага кайф»: як валанцёр з Акрэсціна стварыў беларускую суполку ў Познані

Яўген Карнеевец — журналіст, валанцёр, быў вымушаны пакінуць Беларусь два гады таму праз пераслед за грамадзянскую актыўнасць падчас пратэстаў. Пераехаў у Познань — не вельмі папулярны сярод беларускіх эмігрантаў горад, адкрыў агенцтва нерухомасці, стварыў тэлеграм-чат беларусаў у Познані і актыўна падтрымлівае дыяспару.

«Дапамагаеш людзям і атрымліваеш ад гэтага кайф»: як валанцёр з Акрэсціна стварыў беларускую суполку ў Познані чытаць далей

«Там, дзе ты, там і твой свет»: як беларусы ладзяць культурнае жыццё ў Познані

Беларускія культурніцкія ініцыятывы ў Познані разрастаюцца вельмі дынамічна. Яшчэ рана назваць іх інстытуцыямі, культурнае жыццё нагадвае тут лапікавы дыванок, дзе любы можа знайсці ўлюбёны фрагмент ды занятак па інтарэсу. Прычым многія ініцыятывы стварыліся зусім нядаўна і яшчэ мала сябе праявілі.

«Там, дзе ты, там і твой свет»: як беларусы ладзяць культурнае жыццё ў Познані чытаць далей

Беларуская рэжысёрка Юля Шатун – пра свой пераезд у Польшчу, шлях у кіно і фільм “Межы”, які з’явіўся ў сетцы

Юля Шатун яскрава дэбютавала з поўнаметражным фільмам “Заўтра”, выйграўшы Нацыянальны конкурс кінафестывалю “Лістапад”. А пасля на Міжнародным кінафестывалі дакументальнага кіно ў Марсэлі ўзяла адразу 4 узнагароды: прыз за лепшы дэбютны фільм, прыз імя Віктара Рэно, згадванне імя Жоржа дэ Барэжара і спецыяльнае згадванне журы “Надзея Марселя”.

Беларуская рэжысёрка Юля Шатун – пра свой пераезд у Польшчу, шлях у кіно і фільм “Межы”, які з’явіўся ў сетцы чытаць далей

Юлія Шатун і яе «Вырай»

Ад 9 лютага ў познаньскай кавярні «Мы», якую стварылі дзве беларускі, працуе выстава «Вырай». Дакументальны погляд на Беларусь па-за часам і падзеямi прапануе Юлія Шатун − фатографка, сцэнарыстка і рэжысёрка.

Юлія Шатун і яе «Вырай» чытаць далей

«Прыходзяць і нішавыя мастакі, і проста творчыя людзі»: у Познані з’явілася новая беларуская фундацыя

Вось ужо як месяц праект KUT ладзіць дыскусійныя сустрэчы, творчыя вечары, майстэрні, выставы і адукацыйныя лекцыі. Пакуль што ўсе імпрэзы адбываюцца ў познаньскай кавярні «Мы», якую некалькі гадоў таму адкрылі дзве беларускі.

«Прыходзяць і нішавыя мастакі, і проста творчыя людзі»: у Познані з’явілася новая беларуская фундацыя чытаць далей