«Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Сёлета адзначаецца 500-годдзе выдання знакамітай паэмы пра нашу зямлю «Песні пра зубра». Пагаворым пра Міколу Гусоўскага і яго выбітны твор, напісаны для выратавання радзімы ад пагрозы з усходу. У выпуску Андрэй Хадановіч распавядае: …

«Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча чытаць далей

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць сонца» па-беларуску, а таксама пра беларускага пабраціма дзядулі Хэма Тодара Кляшторнага і паэму «Калі асядае муць». Адкуль Хэмінгуэй …

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча чытаць далей

Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец

Выйшла новае відэа на канале CHADANOVIČ пра сучасную беларускую пісьменніцу Еву Вежнавец і найлепшую кнігу Беларусі апошніх гадоў «Па што ідзеш, воўча?» Гэты раман — даследаванне феномена беларускай улады і жорсткая дыягностыка беларусаў.

Ваўкі, улада і людзі: балотная казка Евы Вежнавец чытаць далей

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Рыгор Барадулін — творца, якому заўсёды балела, каб Беларусь размаўляла па-беларуску, які з болем успрымаў наступствы каланізацыі, саветызацыі, абрусення, і як мог часам злой сатырай ашчэрваўся і адбрэхваўся ад гэтага ўсяго. Як Барадулін збіраў народныя беларускія праклёны? …

Рыгор Барадулін: вялікая спадчына вялікага беларуса. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча чытаць далей

«Над мурамі турмы заўтра вывесяць сцяг». Незвычайны выпуск ад Андрэя Хадановіча

Чаму першая кніга Хадановіча «Лісты з-пад коўдры» выйшла ў свет спачатку на ўкраінскай мове? Якая кніга паэта – самая хуліганская? Каму прысвечаны твор «Неба Марыі», які паклала на музыку кампазітарка Вольга Падгайская?

«Над мурамі турмы заўтра вывесяць сцяг». Незвычайны выпуск ад Андрэя Хадановіча чытаць далей

«Мы нясём у сабе агонь чалавечнасці». Размова з Андрэем Хадановічам у дзень яго 50-годдзя

«…Я заўсёды казаў, што як творцу мяне болей натхняе радасць і жаданне падзяліцца гэтай радасцю, чым гора і нейкая эмацыянальная рэакцыя на гэтае гора, гэты боль. Магчыма, таму мова сама сабой аднялася ўвосень 2020-га, калі запанавалі рэпрэсіі, і яшчэ мацней тое самае адчулася пасля 24-га лютага…»

«Мы нясём у сабе агонь чалавечнасці». Размова з Андрэем Хадановічам у дзень яго 50-годдзя чытаць далей